Еўрапейская Народная Партыя выказала падтрымку Паўлу Севярынцу
Еўрапейская Народная Партыя (ЕНП epp.eu) выказала падтрымку Паўлу Севярынцу з нагоды 1000 дзён, як ён незаконна ўтрымліваецца за кратамі — з 7 чэрвеня 2020 года. Дэлегаты Палітычнай Асамблеі ЕНП ў Хельскінкі (09-10 сакавіка 2023) прагаласавалі за заяву па сітуацыі ў Беларусі. Яны таксама выказалі абурэнне прысудам Вользе Кавальковай у рамках справы Каадрынацыйнай Рады (12 год зняволення). ЕНП —найбуйнейшая партыя ў Еўрапейскім Парламенце. Сярод цяперашніх кіраўнікоў структураў ЕС — старшыня Еўрапейскай Камісіі, Урсула фон дер Ляйэн, і старшыня Еўрапейскага Парламенту, Раберта Метцола.