Заява Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў
Згодна са Статутам БХД, прынятым на апошнім Устаноўчым З’ездзе ў 2017 годзе, у перыяд паміж з’ездамі кіруючым органам БХД з’яўляецца Нацыянальная Рада, аператыўнае кіраванне працай ажыццяўляецца Управа, якую ўзначальвае адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.
У 2021 годзе беларускі рэжым прыняў закон аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паколькі большасць заснавальнікаў БХД знаходзяцца ў Беларусі, а іх дадзеныя знаходзяцца ў Міністэрстве юстыцыі, Нацыянальная рада БХД у студзені 2022 года прыняла рашэнне, што ад імя аргкамітэту партыі могуць рабіцца толькі дзеянні ў рамках дзеючага заканадаўства Беларусі. А менавіта – абмеркаванне партыйнай праграмы, далучэнне новых людзей у Арганізацыйны камітэт, падрыхтоўка дакументаў для рэгістрацыі і г.д. Згодна са згаданым рашэннем Нацрады, Анатоль Міхнавец з’яўляецца адказным за далучэнне і ўлік сябраў аргкамітэту за мяжой, а Дзянісу Садоўскаму даручана кіраваць працай аргкамітэта БХД.
Прыняцце палітычных заяваў і дзейнасць ад імя партыі ставяць ўсіх сябраў Арганізацыйнага камітэту БХД, якія застаюцца ў Беларусі, пад пагрозу крымінальнай адказнасці .
Заявы, якія не прынятыя кіруючымі органамі БХД, з’яўляюцца прыватным меркаваннем.
Уся афіцыйныя інфармацыя аргкамітэту БХД публікуюцца на сайце www.bchd.info і тэлеграм канале https://t.me/bchd_info
Нажаль, у цяперашні час дзейнасць апазіцыйных палітычных партый у Беларусі немагчыма. Ці азначае гэта забарону на актыўнасць? Відавочна, што не, і хрысціянскія дэмакраты працягваюць прасоўваць каштоўнасці, на якіх заснавана БХД, у шматлікіх праектах.
У пераломны 2020 год і пасля яго хрысціянскія дэмакраты працягнулі актыўны ўдзел ва ўсіх значных палітычных працэсах, у тым ліку, перадвыбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай, былі аднымі з заснавальнікаў і актыўнымі сябрамі Каадынацыйнай Рады, праводзілі шматлікія мерапрыемствы ў падтрымку мясцовых пратэстных супольнасцяў, сталі аднымі з ініцыятараў стварэння некалькіх новых незалежных прафсаюзных суполак. Арганізуецца сталая падтрымка палітвязняў (як хрысціянскія дэмакратаў, так і многіх іншых), арганізавана візавая падтрымка хрысціянскім дэмакратам, таксама ў выпадку небяспекі, дапамога ў эвакуацыі з Беларусі.
На міжнародным ўзроўні арганізавана некалькі міжнародных канферэнцый; па ініцыятыве хрысціянскіх дэмакратаў у падтрымку Беларусі рэгулярна прымаюцца заявы і рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі; многія дэпутаты Еўрапарламента і нацыянальных парламентаў падтрымліваюць беларускіх палітвязняў.
З 2020 года дзясяткі новых людзей, у тым ліку моладзевых актывістаў, далучыліся да працы хрысціянскіх дэмакратаў.
Сярод бліжэйшых планаў – выстава твораў Паўла Севярынца ў Варшаве, выданне і прэзентацыя інцыклік Rerum Novarum, Graves de Communi Re, Quadragesimo anno, а таксама міжнароднае мерапрыемства па свабодзе сумлення ў Беларусі.
Ідэалогія хрысціянскай дэмакратыі з’яўляецца шырокай палітычная платформай і мы вітаем рэальныя справы дзеля пашырэння яе каштоўнасцяў, як унутры Беларусі, так і за яе мяжамі. І просім калег засяродзіцца на гэтай дзейнасці і спыніць напады на аднапартыйцаў. У нас ёсць толькі адзін спосаб для перамогі – салідарнасць і сумеснае змаганне за дэмакратыю.
Мы прыкладаем копію рашэння Арганізацыйнага камітэта БХД, прынятага 17 студзеня 2021 г. (большасць людзей, якія былі абраныя З’ездам ў 2017 годзе ў склад Нацыянальнай Рады БХД, прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы).
Тлумачэнне адносна правамоцных рашэнняў кіруючых органаў БХД
Мы просім улічваць, што любыя публікацыі, дзе фігуруюць назвы органаў альбо пасадаў незарэгістраванай арганізацыі (у тым ліку Нацыянальная рада, сустаршыня партыі і г. д.) могуць трактавацца беларускімі ўладамі як парушэнне заканадаўства і могуць стаць нагодай для рэпрэсій і крімінальнай адказнасці сябраў аргкамітэту БХД. Менавіта таму, праводзячы любыя мерапрыемствы, мы з аднаго боку, арыентуемся на Статут, прыняты на устаноўчым З’ездзе, пры паседжанні аргкамітэту імкнемся збіраць не меней за палову сябраў аргкамітэту, каторыя на з’ездзе былі абраныя ў склад Нацыянальнай Рады. Але пры тым, мы не робім афіцыйных заяваў з ужываннем тэрмінаў Нацыянальная Рада, Сустаршыня, Управа і інш.
Апошнія два з паловай года сталі гадамі рэпрэсій для ўсёй краіны. У нашай Партыі многія былі вымушаны з’ехаць за мяжу. Сустаршыня нашай партыі Павал Севярынец, многія іншыя сябры БХД – з’яўляюцца палітвязнямі ( у тым ліку экс давераная асоба Светланя Ціханоўскай Таццяна Канеўская).
Нягледзячы на рэпрэсіі, хрысціянскія дэмакраты працягваюць барацьбу ў Беларусі. Многія прайшлі праз арышты і ператрусы, але гэта нас не спыняе.
Частка з нашых сябраў партыі апынулася ў эміграцыі, але пераважная большасць з нас па-ранейшаму застаецца ў Беларусі і працягвае сваю дзейнасць.
Мы лічым, што нават у такіх цяжкіх умовах, мы павінны прытрымлівацца ў нашых заявах і нашых справах Статута і Праграмы БХД.
Адносна правамоцнасці паседжання НацРады, якая адбылася 17.01.2022 года адзначаем, што ва ўмовах, калі падаўляючая большасць сябраў НацРады знаходзіцца ў Беларусі, арганізацыя анлайн паседжанняў НацРады з’яўляецца вельмі складанай справай, як з пункту гледжання бяспекі сябраў аргкамітэта якія застаюцца ў Беларусі так і з пункту гледжання тэхнічнай арганізацыі. Шмат сябраў гэта людзі сталага веку, і прыходзілася фактычна праводзіць анлайн заняткі і трэніровачныя сазвоны, каб усе ахвотныя маглі прыняць удзел у анлайн-паседжанні.
Падрыхтоўка паседжання заняла каля месяца. На пачатку паседжання былі індэнтыфікаваныя ўсе сябры НацРады, якія прысутнічалі на сазвоне. Але большасць удзельнікаў, якія знаходзіліся ў Беларусі, разумеючы, што іх удзел у такім паседжанні можа быць трактаваны як удзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі, і згодна артыкула 193.1 можа быць адміністратыўная і крымінальная адказнасць, папрасілі, каб іх удзел быў без відэа. Лічу такія просьбы цалкам абгрунтаванымі, а тым больш далейшы ход падзей паказаў, што іх засцярогі не беспадстаўныя (у далейшым Георгій Дзмітрук неаднаразова выкладаў скрыны з паседжання Нацрады ў адкрыты доступ).
Удзел у паседжанні прынялі 34 сябры НацРады, пры мінімальным кворуме 30 чалавек. Таму кворум быў і ўсе рашэнні легітымныя.
Трэба звярнуць увагу, што на пачатку паседжання было папярэджана пра не дапушчальнасць у мерах бяспекі рабіць фота і відэаздымкі паседжаня Рады.
Паседжанне цягнулася каля 1,5 гадзіны, і большасць сябраў Рады прымала актыўны удзел у паседжанні. Пры абмяркаванні Рашэння рады, Георгій і некалькі яго прыхільнікаў выказвалі свае прапановы, іншыя сябры рады выказвалі іншы пункт гледжання. Па выніку рашэнне Рады было пастаўлена на галасаванне і з вынікам 27 за, 6 супраць і 1 устрымаўся дадзенае рашэнне было прынятае. Праз нейкі час у сваіх сацыяльных сетках спадар Дзмітрук пачаў заяўляць, што паседжанне НацРады не было легітымным. Але гэта нішто іншае, як звычайнае нежаданне прымаць рашэнне большасці і проста маніпуляцыя з яго боку. Пры гэтым цалкам ігнаруючы просьбы сябраў НацРады, якія знаходзяцца ў Беларусі, ён выкладаў у адкрыты доступ нават скрыншоты з анлайн паседжання, што безумоўна ставіць пад пагрозу нашых прыхільнікаў. Для канчатковага вырашэння пытання з НацРадай, у кастрычніку 2022 году прайшла сесія паміж лідэрамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Медыятарам выступіў адзін з нашых вельмі паважаных міжнародных партнёраў. У выніку сесіі было прынята рашэнне, што спадару Дзмітруку будзе прадаўлены поўны спіс сябраў НацРады, якія прымалі ўдзел у паседжанні 19.01.2022, каб калі ён сумняецца ў легітымнасці паседжання, ён мог сам спраўдзіць, ці прымаў удзел у паседжанні той ці іншы сябра аргкамітэта БХД. 8.12.2022 сустаршыні Георгію Дзмітруку была прадстаўлена запатрабаваная інфармацыя для верыфікацыі ўдзельнікаў паседжання Нацыянальнай Рады БХД 19-га студзеня 2022 году. Але замест таго, каб спраўдзіць удзел сябраў БХД і нарэшце закрыць гэта пытанне, Дзмітрук вырашыў проста працягнуць кампанію па дэскрыдытацыі аргкамітэта БХД і лідэраў БХД.
Адносна пытання па адсутнасці справаздачнасці кіраўніцтва аргкамітэта за перыяд 2020-2023 год:
Кіраўніцтва аргкамітэта нясе справаздачнасць на паседжаннях Нацрады (што і было зроблена) і падчас З’езда Партыі. Іншых формаў справаздачнасці не прыдугледжана і ў практыцы БХД ніколі не было. Таму Пункт пра адстунасць справаздачнасці цалкам не адпавядае рэчаіснасці. Разам з тым, у СМІ публікуюцца матэрыялы з удзелам лідараў БХД. Па прычыне бяспекі сябраў аргкамітэту ў Беларусі, а таксама згодна рашэнню сходу заснавальнікаў Аргкамітэту/Нацыянальнай Рады – лідары БХД не прадстаўляюцца ад афіцыйнымі партыйнымі пасадамі (сустаршыня, адказны сакратар і інш.) – аб гэтым з 2022 году мы таксама заўсёды прасілі рэдактараў Белсату.
Звяртаем увагу, што прэтэнзіі, якія выстаўляюцца спадаром Георгіем Дзмітруком і двума яго прыхільнікамі ў заяве, нібыта грунтуюцца на Статуце БХД, прынятым апошнім устаноўчым з’ездам, але не расшыфроўваюць пункты, на каторыя спасылаюцца, тым самым уводзячы ў зман чытачоў. Пункты Статута, на які спасылаецца заява: пункт 4.1, на які спасылаецца Георгій, ён як раз падкрэслівае незаконнасць стварэння структур аргкамітэту партыі БХД за мяжой, якія быццам бы стварылі Георгій і яго прыхільнікі. У пункце 4.1 кажацца:
4.1. Партыя БХД мае права, а ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках абавязаная ствараць арганізацыйныя структуры па тэрытарыяльнай прыкмеце (суполкі, гарадскія, раённыя, раённыя ў гарадах, абласныя аддзяленні). Арганізацыйныя структуры ствараюцца па рашэнні Нацыянальнай Рады і дзейнічаюць у адпаведнасці са Статутам Партыі БХД, маюць мэты і задачы Партыі БХД.
У гэтым пункце дакладна прапісана, які орган партыі мае права ствараць структуры Партыі – “Арганізацыйныя структуры ствараюцца па рашэнні Партыйнай (Нацыянальнай) Рады і дзейнічаюць у адпаведнасці са Статутам Партыі «БХД», маюць мэты і задачы Партыі «БХД». Такога рашэнне Нацыянальная Рада не прымала. І любая суполка, створаная Георгіям ( рэлігійная, грамадская і інш.) – на стварэнне каторай ён мае поўнае права – але пры гэтым, не мае дачыненне да аргкамітэту БХД без рашэння Нацыянальнай рады.
Таксама ў заяве пішацца: “Фактычнае знаходжанне ў выгнанні актывістаў БХД”. Адзначаем, што пераважная большасць сябраў аргкамітэта знаходзіцца ў Беларусі. На рэгістрацыю ў Мінюст мы падавалі спісы заснавальнікаў аргкамітэта і іх колькасць была заўсёды не меньшая за 1100 чалавек. З тых, хто з’ехаў на дадзены момант з Беларусі – не больш 50-60 чалавек. Усе іншыя нашы сябры і прыхільнікі застаюцца ў Беларусі. Не улічваць іх голас, іх меркаванне і будаваць партыю выключна ў эміграцыі – значыць выкінуць з Партыі больш за 90% яе сябраў.
Калі працягнуць разбор заявы ў звязку з Статутам БХД, то мы пабачым, што у канцы заявы падпісанты заяўляюць: “Гэтае рашэнне ініцыятыўнай групы БХД выносіцца на абмеркаванне і галасаванне на бліжэйшым з’ездзе БХД, паводле Статута БХД Арт 4.3”. Адзначаем, што Рашэнне пра правядзенне З’езда можа прымаць толькі Нацыянальная Рада.
5.1. Вышэйшы орган Партыі БХД — З’езд, які склікаецца Нацыянальнай Радай не радзей чым раз на тры гады. Рашэнне пра скліканне З’езду прымаецца не пазней чым за два месяцы да даты З’езду. Дэлегаты З’езду абіраюцца вышэйшымі органамі арганізацыйных структур Партыі БХД.
Адзначаем таксама, што Дэлегаты З’езду абіраюцца вышэйшымі органамі арганізацыйных структур Партыі БХД”.
Усе арганізацыйныя легальныя структуры БХД знаходзяцца ў Беларусі.
Для даведкі: з верасня 2020 года, у вельмі складаных і неспрыяльных умовах, было праведзена дзве Нац. Рады БХД. 14.05.2021 і 17.01.2022 года.