Загінуў Уладзімір Стрэтовіч
6 сакавіка 2023 года ў ДТЗ загінуў былы народны дэпутат Украіны і ганаровы старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Ўкраіны, Уладзімір Стрэтовіч. Беларускія хрысціянскія дэмакраты выказваюць спачуванні сям’і і калегам спадара Стрэтовіча, які актыўна ўдзельнічаў у міжнародным супрацоўніцтве, неаднаразова наведваў Менск у якасці госця і партнёра БХД. Вечны супакой і вечная памяць.