«ПАДТРЫМКА ПАЛІТВЯЗНЯЎ ПАЧЫНАЕЦЦА З УВАГІ ДА ІХ»

27 красавіка 2023 13:37  |  БХД Галоўныя навіны Навіны Новости БХД Палітыка

25 красавіка прайшла святочная сустрэча «Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы», арганізаваная хрысціянскімі дэмакратамі і Рухам Беларускай Салідарнасці. Падчас сустрэчы адкрылася выстава малюнкаў Паўла Севярынца і партрэтаў Паўла і іншых хрысціянаў-палітвязняў.

Імпрэза была прысвечана салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. На гэты момант у Беларусі 1497 палітвязняў. І гэта толькі тыя, пра каго вядома праваабаронцам.

На імпрэзе былі выстаўленыя малюнкі беларускіх храмаў і касцёлаў аднаго з лідараў хрысціянскіх дэмакратаў — Паўла Севярынца, якія ён намаляваў у няволі. Было перадана вітанне ад Вольгі Севярынец і падзяка за падтрымку. Таксама была прадстаўленая серыя партрэтаў палітычных зняволеных за аўтарствам мастачкі Ксішы Анёлавай. Усе малюнкі будуць пэўны час знаходзіцца на прасторы.

З вітальнымі словамі выступілі прадстаўнікі Руху Беларускай Салідарнасці Віталь Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі. Віталь Рымашэўскі адзначыў, што падтрымка палітвязняў пачынаецца з увагі да іх.

На сустрэчы свае вершы прачыталі і беларускія паэты Раман Абрамчук і Наста Кудасава. Быў і адкрыты мікрафон. Госці мерапрыемства зачыталі творы Рыгора Барадуліна і Ларысы Геніюш.

Для гасцей выступіў Хор вольных беларусаў, які выканаў кампазіцыі на вершы беларускіх аўтараў хрысціянскай і нацыянальнай тэматыкі. Частку выступу хора можна паглядзець па спасылцы.

Болей навін