Пераклалі, надрукавалі, прэзентавалі!
7 чэрвеня ў Варшаве адбылася прэзентацыя Энцыклік. Тры энцыклікі Rerum Novarum, Graves de Communi Re і Quadragesimo anno, выдадзеныя ў 1891–1931 гадах, выходзяць адным выданнем на беларускай мове! Гэтыя лісты Папы Рымскага да ўсіх каталікоў у пытаннях эканомікі, сацыяьнага ладу, маралі і палітыкі, якія паклалі пачатак ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі і сацыяльнаму вучэнню Каталіцкай царквы, дагэтуль не былі выдадзеныя па-беларуску.
Перакладам займаўся хрысціянскі дэмакрат Максім Гацак.