Паўла Севярынца адправілі ў Гродна
«Спрабавала зранку высветліць у Шклове, дзе ж Павел. Даведалася толькі, што ўжо вывезлі. Па тэлефоне вялікі ж сакрэт, іці іх маць! Ужо стала дамаўляцца, што адвязуць у Шклоў, каб наяў у вочы адміністрацыі выказаць усё, што думаю пра іх. А тут тэліць Волечка. Атрымала ад Пашы лісты аж з Гродна. Турма нумар 1. Асвойвае мой сынок умовы новай турмы… З усходу на захад. Пішуць яму біяграфію», — напісала ў фэйсбуку яго маці Таццяна Севярынец.
Нагадаем, што Паўла перавелі на больш строгі рэжым утрымання