Заява Аргкамітэта партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
Да ўвагі СМІ і лідэраў беларускіх дэмакратычных арганізацый.
Заяўляем, што Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” не мае ніякага дачынення да выстаўлення пікета, накіраванага супраць канферэнцыі “Новая Беларусь”, а таксама да іншых правакацый былых сябраў Аргкамітэта Георгія Дзмітрука і Яўгена Дудкіна, накіраваных на дыскрэдытацыю хрысціянскіх дэмакратаў і ўсіх дэмакратычных сілаў.
Вышэйзгаданыя асобы парушаюць рашэнні кіруючых органаў Аргкамітэта БХД, працягваюць правакацыйнымі дзеяннямі і заявамі дыскрэдытаваць БХД І падстаўляць пад удар рэжыму Лукашэнкі ўсіх хрысціянскіх дэмакратаў, якія знаходзяцца на дадзены момант у Беларусі.
Георгій Дмітрук і Яўген Дудкін не з’яўляюцца сябрамі і прадстаўнікамі аргкамітэта БХД.
Арганізацыйны камітэт партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” не мае дачынення да дзейнасці Георгія Дзмітрука і Яўгена Дудкіна і публічных мерапрыемстваў, якія яны праводзяць у Польшчы.