“Не дыскрымінуйце беларусаў!”- Эмацыйны выступ Віталя Рымашэўскага на міжпартыйным форуме “8+100” у Бруселі
6 сьнежня ў Бруселі прайшоў Міжпартыйны форум «8+100», у якім удзельнічалі сьпікеры Эўрапарлямэнту, прадстаўнікі беларускіх і эўрапейскіх палітычных партыяў.
Падчас форуму абмеркавалі агульную стратэгію ў дачыненьні Беларусі, шляхі прасоўваньня эўрапейскага выбару для краіны, а таксама магчымасьці супрацы паміж беларускімі і эўрапейскімі палітычнымі партыямі.
Падчас форуму ў панэлі “Интеграция Беларуси в евроатлантические структуры: шаг за шагом” Віталь Рымашэўскі выступіў эмацыйна з прамовай, дзе заклікаў спыніць дыскрымінаваць беларусаў, уводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а не супраць беларускіх грамадзян, і забяспечыць свабоду перамяшчэння, магчымасць вучыцца, працаваць і весці бізнэс у Еўразвязе для простых беларусаў.
У міжпартыйным форуме «8+100» прымала ўдзел 8 беларускіх і каля 100 эўрапейскіх партыяў. Беларусь прадстаўлялі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», Беларуская партыя «Зялёныя», рух «За свабоду» (зьліквідаваныя ўладамі), аргкамітэты партыяў «Разам» (каманда Віктара Бабарыкі), «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», «Народная Грамада».
У выніку форуму плянуецца прыняць рэзалюцыю аб агульнай стратэгіі і пляне сумесных дзеяньняў беларускіх і эўрапейскіх партыяў.