Прапагандысцкая кампанія супраць БХД у дзяржаўных СМІ працягваецца: “Советская Белоруссия”
Лідэр “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Павал Севярынец пракаментаваў чарговы паклёп на партыю ў дзяржаўных СМІ. Гэтым разам адказу патрабавў артыкул у нумары газеты “Советская Белоруссия” за 13 кастрычніка пад назвай “В лоб или по лбу” – брудны паклёп на БХД, падпісаны Вольгай Карач з Віцебска.
– Істэрычнае галашэнне вакол БХД перад з’ездам 31 кастрычніка мае адну прычыну: страх. Баіцца як сённяшні рэжым, дык і, так званая, старая апазіцыя. Баяцца з’яўлення новай сілы, якая за апошні год па колькасці сябраў вырасла ў чатыры разы. Баяцца БХД, якая ўсталявала партнёрскія стасункі з найбуйнейшымі хрысціянска-дэмакратычнымі, у тым ліку кіруючымі партыямі Еўропы. Баяцца той настойлівасці, з якой БХД патрабуе маральнасці, справядлівасці і свабоды.
Павал Севярынец таксама паведаміў, што ўжо падрыхтаваная заяву ў суд, у якой крок за крокам ад БТ запатрабавалі абвяржэння ўсіх паклёпаў на БХД.
– Дзяржаўная прапаганда мае два адваротных эфекта. Па-першае, абураныя вернікі, абураная Праваслаўная Царква. А па-другое, фактычна дзяржаўныя СМІ робяць рэкламу БХД. Бо ў нас усе ведаюць, што БТ і “Советская Белоруссия” выдаюць чорнае за белае, – адзначыў Севярынец.