Беларускія Хрысціянскія дэмакраты віншуюць з абраннем Дональда Туска на пасаду прэм’ер-міністра
Лідэры хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова скіравалі віншавальны ліст Дональду Туску з нагоды абрання на пасаду прэм’ер міністра Польшчы: “Вельмі паважаны спадар прэм’ер-міністр!
Ад імя хрысціянскіх дэмакратаў віншуем вас з абраннем на пасаду прэм’ер-міністра і жадаем моцы, стойкасці, мудрасці і ўсяго найлепшага ў служэнні польскаму народу.
Цяперашні момант нясе шмат выклікаў. Як члены Еўрапейскай народнай партыі, мы ўпэўненыя, што такія каштоўнасці, як годнасць і правы чалавека, а таксама адкрытая і бяспечная Еўропа будуць у цэнтры вашай працы.
Мы застаемся ў вашым распараджэнні для супрацоўніцтва дзеля ўмацавання дэмакратыі ў Польшчы і Еўропе, аж да ўсходніх межаў Беларусі, дзе наш калега Павел Севярынец і тысячы іншых нявінных змагароў за дэмакратыю адбываюць незаконныя пакаранні ў турмах рэжыму Лукашэнкі.”