Немагчыма гэта было ні крываваму імпэратару Рымскай імпэрыі Нэрону, немагчыма гэта было ў нацысцкай Нямеччыне, немагчыма будзе і рэжыму Лукашэнкі
Камэнтар Віталя Рымашэўскага, аднаго з лідэраў Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, Радыё Свабода датычна рэпрэсіяў у Беларусі ў дачыненьні да самаго інстытута царквы і да царквы «Новае жыцьцё» ў прыватнасці.
Віталь Рымашеўскі ліча, што знішчыць Хрысьціянскую царкву, зліквідаваўшы афіцыйную рэгістрацыю, немагчыма.
«Немагчыма гэта было ні крываваму імпэратару Рымскай імпэрыі Нэрону, немагчыма гэта было ў нацысцкай Нямеччыне, немагчыма будзе і рэжыму Лукашэнкі.
А палітыка рэжыму Лукашэнкі цяпер капіюе палітыку нацысцкай Нямеччыны ў дачыненьні да ўсіх хрысьціянскіх цэркваў, якія знаходзіліся тады на яе тэрыторыі. А гэта значыць, што канкрэтна ў Беларусі ідуць сыстэмныя ганеньні на Царкву, і гэта не адзінкавы ціск на асобных пастараў ці ксяндзоў. Рэпрэсіі распаўсюджваюцца на ўсіх сьвятароў — каталіцкіх, праваслаўных, пратэстанцкіх — паводле аднаго толькі крытэра: калі сьвятар, кіраўнік супольнасьці не пагаджаецца трансьляваць лукашэнкаўскую прапаганду»