БХД віншуе беларусаў з Божым Нараджэннем!

25 снежня 2023 21:48  |  БХД Грамадства Навіны Новости Новости БХД

Дарагія браты і сёстры! Напярэдадні Хрыстовага Нараджэння мы віншуем усіх вас з гэтым вялікім святам.

Мы дзякуем усім за чуласць, салідарнасць, падтрымку. Жадаем усім нам умацавання ў веры, надзеі і любові! Жадаем, каб негледзячы на ўсе выпрабаванні, радасць Хрыстовай перамогі ніколі не пакідала нашы сэрцы і ўсе мы ніколі не збочвалі з Яго шляху!

З Раством Хрыстовым, дарагія браты і сёстры! З Раством Хрыстовым, вольная Беларусь!

Болей навін