У Віцебску затрымалі маці Паўла Севярынца
Па інфармацыі ад беларускіх праваабаронцаў, Таццяну Севярынец затрымалі сёння раніцай. Па папярэдняй інфармацыі, маці палітвязьня вязуць у ГУБАЗіК.
Яе затрымалі нібыта за падпіскі ў Facebook
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавяла Ганна Севярынец.
«Мама затрыманая да суда за нейкія падпіскі ў фэйсбуку, якіх у яе даўно не было. Калі суд, невядома. Яшчэ раз прашу, асабліва СМІ, ўстрымацца ад любых каментароў, панікі, пераліку любых маміных спраў і рашэнняў, захоўваць цвярозы розум і разуменне сітуацыі. Праверце яшчэ раз свае сацыяльныя сеткі. Дзякуй».