“Спыніць перслед хрысціян у Беларусі!” — Заява Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

09 лютага 2024 10:43  |  БХД Важна Галоўныя навіны Грамадства Культура Навіны Палітыка Рэлігія

Лукашэнка 30 снежня 2023 года падпісаў новую рэдакцыю Закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”; яна была апублікаваная 5 студзеня 2024 года. Закон парушае права на свабоду сумлення і працягвае рэпрэсіўную палітыку ў дачыненні да рэлігійнай дзейнасці – замацоўвае нелегальны статус любой рэлігійнай дзейнасці па-за рамкамі зарэгістраваных рэлігійных арганізацый, а таксама патрабуе перарэгістрацыі ўжо існуючых на сённяшні дзень рэлігійных арганізацый.

Лукашэнка мае намер ліквідаваць усе рэлігійныя суполкі, якія адмаўляюцца рэтрансляваць дзяржаўную прапаганду.

Нагадаем, у 2023 годзе ўлады Беларусі знеслі бульдозерам і ліквідавалі евангельскую царкву «Новае жыццё», затрымалі і аштрафавалі дзясяткі хрысціянскіх рэлігійных лідэраў за нібыта палітычную дзейнасць, а таксама ўнеслі ў чорны спіс праваабарончыя арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі свабоды веравызнання. Многія рэлігійныя дзеячы знаходзяцца ў турме.

Палажэнні прапанаванага новага закона не будуць адпавядаць абавязацельствам Беларусі ў рамках міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Мы асабліва звяртаем увагу на патрабаванні закона адносна:

  • абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійных супольнасцяў;
  • абавязковая перарэгістрацыя;
  • больш жорсткія абмежаванні і ўмовы рэгістрацыі;
  • узмацненне маніторынгу і назірання за рэлігійнымі арганізацыямі;
  • абмежаванні на рэлігійную літаратуру і прадметы;
  • маніторынг і праверка рэлігійных арганізацый;
  • пашырэнне прававых падстаў, якія дазваляюць дзяржаўным органам ліквідаваць рэлігійныя арганізацыі;
  • новыя абмежаванні на рэлігійную дабрачынную дзейнасць.

Сярод шматлікіх абмежаванняў праект закона аб рэлігіі шырока і адвольна выкарыстоўвае неакрэсленыя тэрміны «экстрэмізм», «тэрарызм» і «ідэалогія беларускай дзяржавы» для апраўдання абмежавання ажыццяўлення свабоды рэлігіі або перакананняў і звязаных з імі асноўных свабод; працягвае патрабаваць ад усіх рэлігійных суполак атрымаць дзяржаўную рэгістрацыю, перш чым ім будзе дазволена існаваць; працягвае забараняць дзейнасць незарэгістраваных рэлігійных арганізацый; устанаўлівае абавязковую перарэгістрацыю на працягу аднаго года для ўсіх зарэгістраваных рэлігійных арганізацый нароўні з ранейшымі патрабаваннямі да палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Нагадаем, што ў 2023 годзе ўлады Беларусі зьнесьлі бульдозерам і ліквідавалі эвангельскую цэркву «Новае жыцьцё», затрымалі і аштрафавалі дзясяткі хрысьціянскіх рэлігійных лідэраў за якую палітычную дзейнасьць, а таксама ўнесьлі ў чорны сьпіс праваабарончыя арганізацыі, якія займаюцца пытаньнямі свабоды веравызнаньня. Многія рэлігійныя дзеячы знаходзяцца ў цюрме.

Нагадаем, што ў пачатку гэтага года такім чынам былі ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя партыі. «Зачысціўшы» большасць сфер грамадскага жыцця, улады нарэшце дайшлі да рэлігіі і вырашылі не абмяжоўвацца кропкавымі мерамі кшталту арыштаў, таму цяпер і цэркваў стане менш. Відавочна, Рэжым Лукашэнкі мае намер ліквідаваць усе рэлігійныя суполкі, якія адказваюцца рэтрансляваць дзяржаўную прапаганду.

Такім чынам, рэпрэсіі супраць хрысціянскай царквы ў Беларусі набываюць маштабы пераследу незалежнай хрысціянскай царквы ў нацыскай Германіі.

Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць Спыніць перслед хрысіціян у Беларусі і заклікаюць лідараў дэмакратычных краін свету і хрысціянскія супольнасці па ўсім свеце да салідарнасці з беларускімі вернікамі.

 

Для зваротнай сувязі:

https://bchd.info/

[email protected]

+48 888 507 242  Адказны Сакратар БХД , Дзяніс Садоўскі

Болей навін