“Дайце магчымасць беларусам атрымліваць візы, вучыцца і вандраваць у Еўразвязе”— Віталь Рымашеўскі
Віталь Рымашэўскі, адзін з лідараў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, узяў удзел у перадачы “Двубой” на Белсаце.
Віталь распавёў пра тое, якія павінны быць прыярытэты беларускіх дэмакратычных сіл, што трэба рабіць беларускім дэмакратычным сілам зараз, як санкцыі ўплываюць на беларускую эканоміку, якая верагоднасць міжнароднага трыбунала і чаму лозунг “Не злаваць дзеда” – бязглуздзiца.
Недастаткова проста санкцый, трэба прадуманыя санкцыі!
-Зараз ад санкцый пакутуюць звычайныя беларусы.
-Забарона на ўвоз легкавых аўтамабіляў з Еўропы-гэта акцыя “Падтрымаем кітайскі аўтапрам”.
-Дайце магчымасць беларусам атрымліваць візы, вучыцца і вандраваць у Еўразвязе.
Міжнародны трыбунал не мае рэальных механізмаў асуджэння
-Усе людзі, якія адказныя за рэпрэсіі ў Беларусі, павінны быць пакараныя па беларускім законе і беларускім судом.
-Міжнародны трыбунал не мае рэальных механізмаў, каб асудзіць людзей, якія адказныя за рэпрэсіі.
-Трэба падтрымліваць патэнцыял беларусаў да барацьбы, каб яны змаглі дасягнуць дэмакратыю ў Беларусі.
-Змены залежыць ад тых, хто ўнутры Беларусі, і наша задача дапамагаць тым, чым мы можам.
“Не злаваць дзеда”- гэта поўная бязглудзіцца
-Трэба ня зважаць на дзеда. Хопіць факусавацца на Лукашэнка. Звярніце калі ласка ўвагу на беларусаў.
-Змены ў Беларусі надыдуць толькі тады, калі беларускі народ знойдзе ў сабе патэнцыял на чарговую рэвалюцыю, якая абавязкова адбудзецца.
Разрыў паміж дэмакратычнымі сіламі і беларусамі вялікі і ён расце
-Беларусы, нават простыя актывісты, не ўплываюць на дэмакратычныя сілы, бо не абіраюць гэтых лідараў.
-“Не-жалезнай заслоне паміж беларусамі і Еўрапейскім звязам” павінен быць сумесным лозунгам беларускіх дэмакратычных сіл.
Таксама вы можаце паглядзець выпуск цалкам на ютубе па спасылцы.