Прэс-рэліз БХД. Да ўвагі незалежных СМІ і дэмакратычнай супольнасці
Увага правакацыя!
Аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя паведамляе, што апошнія месяцы сталі частымі выпадкі, калі ад імя беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў спрабуе прадстаўляцца чалавек, які быў выключаны з шэрагаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і ніякага дачынення да БХД не мае. Яшчэ раз паведамляем, што Георгій Дзмітрук, які спрабуе выступаць нібыта ад імя Беларускіх Хрысціяскіх Дэмакратаў не мае ніякага дачынення да дзейнасці і працы хрысціянскай дэмакратыі, паколькі быў выключаны з аргкамітэта БХД. https://bchd.info/15519-belaruskija-hryscijanskija-djemakraty-zaklikajuc-da-adzinstva-i-asudzhajuc-pravakacyi-g-dzmitruka-i-ja-dudkina.html
Даводзім таксама да вашага ведама, што аргкамітэтам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прынята рашэнне, што ніхто не мае права прадстаўляцца ад імя Партыі БХД у публічных палітычных працэсах, паколькі гэта ставіць пад пагрозу крымінальнага пераследу сябраў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беларусі – як дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Нагадваем, што паводле рэпрэсіўных законаў, прынятых беларускімі ўладамі ў 2022 годзе – артыкул УК 193-1 «Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці” караецца пазбаўленнем волі).
Аргкамітэт партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заяўляе, што зыходзячы з ранейшых рашэнняў і сучасных палітычных варункаў Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя не прымае ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду.
Разам з тым, паводле рашэння аргкамітэта, хрысціянскія дэмакраты могуць прымаць удзел у выбарах у КР асабіста, альбо фармуючы ўласныя выбарчыя спісы, пры гэтым не прадстаўляючыся Партыяй Беларуская Хрысціяская Дэмакратыя.
Нагадаем: большасць сяброў аргкамітэта БХД застаецца ў Беларусі. Шмат якія хрысціянскія дэмакраты, уключаючы Паўла Севярынца, з’яўляюцца палітвязнямі. Правакацыі Георгія Дмітрука ставяць іх пад дадатковую пагрозу.
Мы заклікаем дэмакратычную супольнасць і рэдакцыі незалежных СМІ пры публікацыі інфармацыі зыходзіць з прыярытэту бяспекі гэтых людзей і іх сем’яў.
З павагай, Аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская Хрысціяская Дэмакратыя.
Для зваротнай сувязі:
https://bchd.info/
+48 888 507 242
Адказны Сакратар БХД, Дзяніс Садоўскі