«Не – жалезнай заслоне паміж Беларуссю і Еўропай!»

03 мая 2024 08:00  |  Галоўныя навіны Грамадства Навіны Палітыка

«Не – жалезнай заслоне паміж Беларуссю і Еўропай!»

З такім лозунгам пачаўся збор подпісаў аб’яднаннем”Наша Справа”.

У тэксце аб’явы аб’яднанне выказала падзяку польскаму ўраду:

Мы ўдзячныя польскаму грамадству і ўладам за падтрымку і дапамогу беларусам і стварэнне спрыяльных умоў для беларускіх эмігрантаў, таму просім не зачыняць межы паміж Польшчай і Беларуссю.

Таксама па іх словах, сувязі з Еўропай для нас — адзіная магчымасць захаваць нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць, а санкцыі павінны дзейнічаць супраць тых, хто нясе адказнасць за рэпрэсіі.

Даведацца больш падрабязна пра петыцыю можна на сайце “Нашай Справы”.

Нагадаем, што раней Віталь Рымашэўскі, заяўляў пра свой удзел у выбарах у каардынацыйную раду ад гэтага аб’яднання.

 

Болей навін