Еўрапарламент абраў новага старшыню дэлегацыі па Беларусі
Еўрапарламент абраў новага старшыню дэлегацыі па Беларусі-ім стала польская дэпутатка Малгажата Гасеўска (фракцыя кансерватараў і рэфармістаў).
Ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі віншуем спадарыню Гасеўску з гэтым важным прызначэннем. Малгажата Гасеўска вядомая сваёй паслядоўнай падтрымкай дэмакратычных памкненняў беларускага народа і актыўнай пазіцыяй у барацьбе за правы чалавека.
У бягучай складанай сітуацыі для Беларусі яе роля будзе мець ключавое значэнне для каардынацыі намаганняў Еўрапарламента ў справе дапамогі нашай краіне. Мы ўпэўненыя, што яе досвед і прыхільнасць справе дапамогуць узмацніць міжнародны ціск на рэжым і прасоўваць важныя крокі ў кірунку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.