Віншаванне з Раством Хрыстовым ад імя Аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
Дарагія суайчыннікі!
У гэты светлы і радасны дзень Ражджэння Хрыста ад усяго сэрца віншуем вас з нараджэннем нашага Збаўцы! Гэты дзень нагадвае нам аб вечных каштоўнасцях любові, справядлівасці, міласэрнасці і надзеі, якія павінны быць асновай нашага жыцця і будучыні нашай Радзімы.
Беларусь праходзіць праз цяжкія выпрабаванні, але ў нашых сэрцах жыве ўпэўненасць, што святло Хрыстова будзе весці нас да свабоды і сапраўднага адраджэння нашай краіны. Мы верым, што Беларусь стане свабоднай і пабудаванай на хрысціянскіх прынцыпах салідарнасці, справядлівасці і павагі да кожнага чалавека.
У гэтыя святыя дні жадаем вам моцнай веры, спакою ў сэрцы, цеплыні ў сем’ях і натхнення на добрыя справы для нашай Радзімы. Няхай блаславенне Божае спадарожнічае кожнаму з вас!
Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго!
З малітвай і любоўю да Беларусі,
Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі