Заява беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у сувязі з правакацыямі агентаў КДБ
Увазе ўсіх незалежных СМІ.
У сувязі з распаўсюджанай інфармацыяй аб чарговым выяўленым агенце КДБ сярод груп асоб, якія выдаюць сябе за беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, БХД заяўляе наступнае:
- Звяртаем увагу на тое, што Георгій Дзмітрук і створаная ім зарэгістраваная ў Польшчы фундацыя з назвай «BIAŁORUSKA CHRZEŚCIJAŃSKA DEMOKRACJA» не мае ніякага дачынення ні да беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, якія працягваюць працаваць у Беларусі, ні да аргкамітэту па стварэнні партыі беларускай хрысціянскай дэмакратыі, ні фракцыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у каарадыцыйнай радзе.
- Георгій Дзмітрук быў выключаны з партыі БХД ў 2022-м годзе. З таго часу ён на розных пляцоўках і СМІ спрабуе выдаць сваю групу з сямі чалавек за прадстаўнікоў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Яўген Дудкін уваходзіў у групу Георгія Дзмітраўка і спрабаваў выдаваць сябе за лідэра маладых хрысціянскіх дэмакратаў (абвяржэнне гэтаму таксама неаднаразова даваліся Беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі).
Асабліва звяртаем ўвагу на той факт, што гэта далёка не першы выпадак выяўлення супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў сярод ініцыятыў Георгія Дзмітрука. Так у сумесным выбарчым спісе на выбары ў Каардынацыйную раду групы Дзімітрука разам з групай сацыял-дэмакратаў Яўгена Вiльскага – Беларускімі кіберпартызанамі былі выяўленыя як мінімум два даносчыкі, якія даносілі на беларускіх актывістаў нелегітымным уладам. Яўген Дудкін таксама быў у гэтым выбарчым спісе. Паказальным з’яўляецца той факт, што як у першым так і ў другім выпадку агенты былі выяўлены іншымі арганізацыямі. - Мы таксама звяртаем увагу на той факт, што група Георгія Дзмітрука і ён асабіста не спыняе нападкі не толькі на сябраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, але і на інстытуцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, Каардынацыйную Раду, Аб’яднаны пераходны кабінет, асабіста Святлану Цiханоускую. Дыскрэдытуючыя артыкулы на яго старонках Facebook з’яўляецца адзінай актыўнай яго дзейнасцю.
- Просім звяртацца за ўсёй дадатковай інфармацыяй Па афіцыйных каналах беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.
Мы просім рэдакцыі ўсіх незалежных СМІ ўважліва сачыць за афіцыйнай пазіцыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў на афіцыйных інфармацыйных каналах у першую чаргу bchd.info