Павел Севярынец — на волі

Беларуская хрысціянская дэмакратыя вітае вызваленне Паўла Севярынца, аднаго з лідараў БХД, у межах сённяшняга вызвалення 123 палітычных зняволеных з турмаў рэжыму ў Беларусі.
Паводле пацверджанай інфармацыі ўкраінскага праекта «Хочу жить», Павел Севярынец ужо знаходзіцца на тэрыторыі Украіны разам з іншымі вызваленымі.
Праект «Хочу жить» — украінская ініцыятыва, якая працуе з тэмай незаконных утрыманняў, палонных і палітычна пераследаваных, і сёння афіцыйна пацвердзіў факт вызвалення Паўла Севярынца.
Мы ўжо знаходзімся на кантакце і пачынаем арганізацыю неабходнай дапамогі. Мы ўпэўненыя, што нашы сябры ва Украіне паклапоцяцца пра вызваленых. У бліжэйшы час чакаем іх у Польшчы, дзе будзем сустракаць і падтрымліваць далей.
Гэта важная і радасная навіна, але ў турмах Беларусі ўсё яшчэ застаюцца сотні палітвязняў. Барацьба працягваецца.
Вітаем Паўла Севярынца на волі.
Жыве Беларусь!
Беларуская хрысціянская дэмакратыя



