Беларуская хрысціянская дэмакратыя стала адным з арганізатараў форуму беларускіх дэмакратычных партый у Еўрапарламенце

05 сакавіка 2026 12:44  |  БХД Важна Галоўныя навіны Навіны

4 сакавіка ў Бруселі ў будынку Еўрапейскага парламента адбыўся трэці міжпартыйны форум “8+100″ — міжнародная канферэнцыя беларускіх дэмакратычных партый, еўрапейскіх палітыкаў і экспертаў, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі, абароне правоў чалавека, падтрымцы дэмакратычных сіл і ролі Беларусі ў архітэктуры еўрапейскай бяспекі.

Канферэнцыя была арганізаваная прадстаўнікамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыя разам з іншымі беларускімі дэмакратычнымі партыямі, а таксама з еўрапейскімі калегамі і партнёрамі Платформы беларускіх палітычных партый.

У форуме прынялі ўдзел лідары Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі.

Форум аб’яднаў прадстаўнікоў дзевяці беларускіх дэмакратычных палітычных партый і рухаў, дэпутатаў Еўрапейскага парламента, прадстаўнікоў інстытутаў Еўрапейскага саюза і міжнародных экспертаў.

У адкрыцці форуму і асноўных дыскусіях прынялі ўдзел старшыня АПК Святалана Ціханоўская, старшыня АПК Святалана Ціханоўская.віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі, Анджэй Халіцкі, дэпутат Еўрапарламента Багдан Здруеўскі, старшыня дэлегацыі ЕП па стасунках з Беларуссю, Малгажата Гасеўская, старшыня дэлегацыі ЕП ў парламенцкай асамблеі Еўранэст, Сяргей Лагадзінскі.

У панэльных дыскусіях выступілі прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх палітычных і экспертных колаў, у тым ліку Юры Губарэві (рух “За Свабоду”), Мікалай Казлоў (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Віктар Бабарыка (аргкамітэт партыі “Разам”), Поль Галь (Парламенская асабмлея Рады Еўропы), Ігар Барысаў (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”), Уладзімір Астапенка (Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі), Мар’юш Камінскі (дэпутат Еўрапарламента), Віценіс Андрюкайціс (дэпутат Еўрапарламента).

Акрамя таго, у канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешняга дзеяння — Ізабэль Рышар і Дэрэн Дерыя.

У мерапрыемстве таксама прысутнічалі дэпутаты Еўрапейскага парламента Мірыям Лексман і Міхаэль Галер.

Далучаем відэа вітання да канферэнцыі Паўла Севярынца: https://youtu.be/dSa5p0fnqCA

Выступ Віталя Рымашэўскага на панэльнай дыскусіі падчас панэльнай дыскусіі, прысвечанай ролі Беларусі ў архітэктуры еўраатлантычнай бяспекі і гібрыднай агрэсіі супраць Беларусі з боку Расеі: https://youtu.be/jBsryrnhdk8

Фота: VA

Болей навін