Гібрыдныя пагрозы Расеі: Віталь Рымашэўскі пра дыскусію ў Еўрапарламенце

09 чэрвеня 2026 15:00  |  В мире Галоўныя навіны Главные новости Грамадства Навіны Новости Палітыка Русская версия Рэлігія Свет

Віталь Рымашэўскі, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, даў каментар Беларускаму Радыё Рацыя пра расейскія гібрыдныя пагрозы і неабходнасць сістэмнага адказу на іх з боку Еўропы.

Падставай для размовы стала канферэнцыя ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі, прысвечаная гібрыднай агрэсіі Крамля, яе практыкам і наступствам. У абмеркаванні ўдзельнічаюць дэпутаты Еўрапарламента, а таксама беларускія ўдзельнікі, прадстаўнікі Украіны і Малдовы.

Віталь Рымашэўскі адзначыў, што расейскае ўмяшанне даўно стала праблемай не толькі для краін Усходняй Еўропы, але і для дзяржаў Еўрапейскага звяза. Гаворка ідзе пра спробы ўплыву на выбары, інфармацыйныя атакі і іншыя інструменты ціску, якія Масква выкарыстоўвае супраць дэмакратычных грамадстваў.

У каментары таксама закранаецца ініцыятыва «Еўрапейскі шчыт дэмакратыі», накіраваная на распрацоўку механізмаў абароны еўрапейскіх краін і грамадзян ад гібрыдных пагроз.

Цалкам азнаёміцца з матэрыялам можна тут.

Фота: «Наша Ніва»

Болей навін