“Крыж – формы, сімволіка, традыцыі”
У грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе 6, ст.м. Аўтазаводская) працягваюцца катэхэтычныя сустрэчы для студэнтаў і моладзі.
У сераду 21 красавіка 2010 г. ў 19.30 адбудзецца лекцыя-прэзэнтацыя на тэму “Крыж – формы, сімволіка, традыцыі”.
У лекцыі будуць разглядацца розныя формы крыжоў, якія сустракаюцца ў Царкве, і іх
гісторыя.
Сярод пытанняў на лекцыі будуць і такія:
– Адкуль паходзіць крыж св. Еўфрасінні і як яго называюць у Еўропе?
– Ці сапраўды васміканцовы крыж з’яўляецца “русскім” крыжом?
і іншыя.
Запрашаем жадаючых.
Тэл. для кантактаў: (029) 522.70.19 МТС, а. Алесь Аўдзяюк