У дзень сям’і актывісты БХД нагадалі менчукам пра праблему абортаў

09 ліпеня 2010 22:40  |  Навіны

8  ліпеня ў Маскоўскім раёне Менску актывісты БХД правялі акцыю, прысвечанную дню сям’і па праваслаўным царкоўным календары, у межах кампаніі за сямейныя каштоўнасці “Моцная сям’я – моцная Беларусь” .

Актывісты разнеслі па паліклініках раёну буклеты з інфармацыяй пра аборты, якія з’яўляюцца забойствам, пра развіццё дзіцятка да нараджэння, статыстыку шкоды абортаў, а таксама з інфармацыяй пра тое, куды можна звярнуцца па дапамогу, калі вы вырашыліся спыніць забойства і не рабіць аборт.

Дзень сям’і, кахання і вернасці прыпадае на дзень узгадкі праваслаўных святых Пятра і Феўроніі Мурамскіх, праваслаўных апекуноў шлюбу і сям’і.

 


Болей навін