Пагоня на Грунвальд 2010: Харугва БХД далучаецца да грамадскай дэлегацыі ад Беларусі

13 ліпеня 2010 03:08  |  Навіны

Сябры БХД, якія вырашылі прыняць удзел у святкаванні юбілею Вялікай Перамогі пад Грунвальдам, едуць Грунвальдскае поле разам з грамадскім аргкамітэтам па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі: Міколам Купавам, Алесем Пушкіным, Алесем Шатэрнікам і іншымі выбітнымі беларускімі дзеячамі. Але вольныя месцы аўтобусе аргкамітэта яшчэ ёсць: вы маеце ўнікальную магчымасць далучыцца! Абвяшчаецца Пагоня на Грунвальд 2010!

 

Калі вы маеце шэнгенскую ці польскую візу і жаданне дакрануцца да Гісторыі, патрапіўшы на Грунвальд – у вас ёсць унікальная магчымасць паехаць на Грунвальдскае поле разам з грамадскім аргкамітэтам па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі.

 

Выезд з Менска ў чацвер 15 ліпеня ў 12-00, вяртанне ў Менск увечары ў нядзелю 18 ліпеня.

 

У праграме акрамя ўдзелу ў юбілейным Грунвальдскім фэсьце таксама наведванне Мальбарка і Ольштына. Падчас паездкі гарантуецца расповяд гісторыка.

Складкі на аўтобус – усяго 55 еўра. Начаванне ў гатэлі і інтэрнаце. Кошты на начаванне – 30-40 зл. за адну ноч

 

Калі гэта вас зацікавіла –  тэрмінова тэлефануйце 5712611 (МТС) ці 3072713 (Вэлкам) Колькасць месцаў вельмі абмежаваная!

 

Праграму Дзён Грунвальду 2010 можна паглядзець тут.

Болей навін