Віншуем Сяргея Анянкова!
Сёння спаўняецца 40 гадоў сябру Нацыянальнай Рады БХД, сакратару Цнянскай суполкі Менскай арганізацыі Сяргею Анянкову.
Менскія сябры БХД ведаюць Сяргея як адказнага брата, заўсёды гатовага дапамагчы ў любой справе, а арганізацыя ўсёй дзейнасці Цнянскай суполкі ад мастацкіх плэнэраў на дзіцячых пляцоўках і змагання за капрамонт да збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты і агітацыйных пікетаў – амаль цалкам ягоная заслуга. І калі трэба годна ўзняць сцяг БХД ці падтрымаць вязняў сумлення, Сяргей – заўсёды ў першых шэрагах.
Шчыра віншуем нашага брата з днём народзінаў, зычым здароўя, поспехаў ва ўсіх галінах дзейнасці, веры, волі і Божага блаславення!