Атамны і альтэрнатыўны шляхі развіцця

01 кастрычніка 2009 11:24  |  Навіны

МГА “Добрая  воля” 5 кастрычніка праводзіць круглы стол для  спецыялістаў і вернікаў хрысціянскіх цэркваў на тэму: “Энэргетыка  ў Беларусі: атамны і альтэрнатыўны  шлях развіцця”.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай даць вернікам хрысціянскіх цэркваў і грамадскім аб’яднанням, зацікаўленым ва ўстойлівым развіцці і перавазе пазітыўных каштоўнасцяў, адэкватную інфармацыю пра станоўчыя і адмоўныя бакі развіцця энэргетыкі ў Беларусі па атамным і альтарнатыўным атамнаму сцэнары.

Актуальнасць круглага стала таксама і ў тым, што ён праводзіцца напярэдадні слуханняў па пытаннях будаўніцтва АЭС у Астравецкім районе і ў рэчышчы грамадскага абмеркавання справаздачы па АУНА (ОВОС).

Пад час круглага стала адбудуцца выступы прадстаўнікоў  дырэкцыі будаўніцтва АЭС, а таксама экспертаў – спецыялістаў у галіне тэхнікі, эканомікі і экалогіі, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія выступаюць за ўстойлівае развіццё.

Месца правядзення: Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), пачатак а 18-й гадзіне.

Тэлефоны для даведак: +375-029-768-28-78,  (Спіцын Аляксандр Аляксандравіч), +З75-029-627-49-16 (Логвін Ірына Уладзіміраўна).

Болей навін