Велічае горача душа мая Бога
– такі быў дэвіз вечарыны-прэзэнтацыі кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка.
30 верасня 2010 г. ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Міску прайшла Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта – каталіцкага святара Казіміра Сваяка, якая выйшла ў серыі Беларускі кнігазбор , 2010.
У вечарыне прынялі ўдзел пісменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк ды ўкладальнік кнігі Ірына Багдановіч.
Творы Казіміра Сваяка прагучалі ў мастацкім выкананні вакальнага ансамбля удзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў.
Арганізатарамі вечарыны былі грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.