Па дадзеных мінздара, колькасць абортаў сярод падлеткаў зніжаецца

02 кастрычніка 2009 14:10  |  Грамадства

Колькасць абортаў сярод беларускіх падлеткаў штогод зніжаецца, паведаміла галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг Мінздара Аксана Кудзіна на рэспубліканскім семінары па пытаннях рэпрадуктыўнага і сэксуальнага здароўя падлеткаў 30 верасня ў Менску.


Па яе інфармацыі, калі сярод маладзіц 15-19 гадоў у 2005 году было 22 аборту на адну тысячу маладзіц, то ў 2006-м – 21,9, у 2007-м – 19,6, а ў 2008-м – 18,8. Кудзіна падкрэсліла, што гэта вельмі добрыя паказчыкі. Напрыклад, у Расіі гэты паказчык складае ў залежнасці ад рэгіёна 30-35 абортаў на тысячу маладзіц, у Швецыі – 27. Як лічыць гінеколаг, на паніжэнне абортаў паўплывала стварэнне ў краіне цэнтраў дружалюбнага дачынення да падлеткаў, якіх у сёння налічваецца 17.

 

70% цяжарнасцяў у падлеткаў перарываюцца на тэрміне да 12 тыдняў, у 12% выпадкаў – да 21 тыдні, у 18% выпадкаў – шляхам вакуўм-аспірацыі. Кудзіна лічыць праблемай занадта вялікая колькасць абортаў на тэрміне да 12 тыдняў. Акрамя таго, па яе словах, у Беларусі не робяць медыкаментозных абортаў, якія могуць вырабляцца на розных тэрмінах цяжарнасці і з’яўляюцца не такімі траўмічнымі  для жаночага арганізма.

 

Кудзіна падкрэсліла, што ў краінах Заходняй Еўропы колькасць медыкаментозных абортаў даходзіць да 90-95% ад агульнага ліку, а ў Расіі – да 75%.

 

Галоўны акушэр-гінеколаг Мінздара Аляксандр Барсукоў паведаміў, што ў найблізкі час у Беларусі будуць вырабляцца медыкаментозныя аборты з улікам схем, наяўных у свеце.  Цяпер адзін з прэпаратаў для правядзення працэдуры праходзіць рэгістрацыю.

Болей навін