6 снежня ў Віталя Рымашэўскага плануецца 2 сустрэчы ў Менску

05 снежня 2010 18:19  |  Галоўныя навіны

У панядзелак 6 снежня ў Менску пройдуць адразу 2 сустрэчы з Віталём Рымашэўскім і яго даверанымі асобамі. Адна сустрэча пачнецца ў 18-00 ў Савецкім раёне г. Менска ў гімназіі №6 па вул. Усходняй, 40 (праезд аўт. 91, 24, 44 да прыпынку вул. Бяды), другая распачнецца ў гэты ж час у Серабранцы у школе №139 па пр. Ракасоўскага, 63-1. Шчыра запрашаем!

Сустрэча ў гімназіі №6 рыхтуецца пры падтрымцы даверанай асобы Віталя Рымашэўскага народнага дэпутата па Савецкім раёне г. Менска Валерыі Чарнаморцавай. Таксама будуць прысутнічаць яшчэ 2 кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў ад БХД па гэтым раёне Любоў Каменева і Рыгор Літвін.

Сустрэчу ў школе №139 ў Серабранцы будзе весьці вядомы грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч Анатоль Астапенка, які таксама з’яўляецца даверанай асобай Віталя Рымашэўскага.

Будзем рады бачыць Вас на сустрэчы, каб задаць свае пытанні і пачуць адказы пра будучае ўладкаванне нашай краіны, заснаванае на хрысціянскіх каштоўнасцях, ад кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага і яго давераных асобаў.

Болей навін