17 снежня на пл. Свабоды ў Менску – малітва за Беларусь

17 снежня 2010 01:06  |  Галоўныя навіны

У пятніцу на  17 снежня на пл. Свабоды ў Менску (каля гарадской Ратушы) пройдзе малітва за Беларусь. Пачатак малітвы а 18.00.

Запрашаем далучыцца да малітвы усіх хрысціянаў, хто неабыякавы да сваёй краіны. Вернікі розных хрысціянскіх канфесіяў будуць супольна маліцца за тое, каб Божая воля здзяйснялася ў Беларусі.

Мы верым, што, як напісана ў Божым Слове, “шмат можа ўзмоцненая малітва справядлівага” (Якуба, 5:16).

 

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў, сваякоў і знаёмых.

Кантактны тэл. +375 29 6512665 (Аляксей)

 

Няхай Бог дабраславіць Беларусь і дасць нам сваю Міласць, Праўду і Свабоду!

Болей навін