Алеся Пушкіна абяцаюць вызваліць сёньня
Сёньня павінен выйсьці на волю мастак Алесь Пушкін, якога арыштавалі 8-га сьнежня на 13 сутак. Пра паведаміў дзяжурны Крупскага РАУСа.
Жонка мастака Яніна таксама атрымала запэўніваньні начальства Крупскага РАУС, што Алесь будзе вызвалены блізу 16 гадзіны — роўна праз 13 сутак пасьля арышту.
Нагадаем, Алеся Пушкіна суд Крупскага раёну арыштаваў за нібыта злоснае хуліганства. Насамрэч, як лічаць сябры і апазыцыйныя палітыкі, актывіста ізалявалі на час прэзыдэнцкіх выбараў. Тое ж было і ў 2006-м, калі Алесь Пушкін таксама быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак арышту. Тым самым ён быў пазбаўлены магчымасьці ўдзельнічаць у палітычных акцыях апазыцыі.