Бібліі і сьпевы для зняволеных на Раство

23 снежня 2010 12:45  |  Навіны

Надыходзіць сьветлае сьвята Нараджэньня Госпада нашага Ісуса Хрыста. Але сёлета шмат хрысьціянаў у Беларусі сустрэнуць яго за кратамі. БХД абвесьціла збор Бібліяў і кнігаў Новага Запавета, каб перадаць Сьвятое Пісаньне напярэдадні Раства ў кожную камеру. Усе, хто жадае ахвяраваць Бібліі дзеля гэтай добрай мэты, можаце зьвяртацца па тэл. 8-029-571-26-11 (Валерыя).

Разам з Пісаньнем мы паспрабуем перадаць для нашых зьняволеных братоў і сёстраў і іншыя сьвяточныя падарункі.

 

Таксама мы прапануем усім ахвотным сабрацца на Раство каля сьценаў ізалятараў, каб прасьпяваць хрысьціянскія гімны на Раство і беларускія хрысьціянскія калядкі: 24 сьнежня ў пятніцу ў 19-00 ля сьценаў сьпецпрыёмніка-разьмеркавальніка на зав. Акрэсьціна, 36, а 25 сьнежня ў суботу ў 19-00 ля ізалятара Менскага раёна на вул. Скарыны, 20, дзе ўтрымліваюцца жанчыны.

 

Прыносьце сьвечкі і раздрукоўвайце тэксты калядак:

 

А ў сьвеце нам

1. А ў сьвеце нам навіна была.
Сьвяты вечар! (пасьля кожнага радка)
Там прачыстая Сына радзіла.
2. У небе зорачкі засьвяціліся:
Прыйшлі мудрацы, пакланіліся.
3. Каб забіць Дзіця Ірад сам пайшоў.
Ды да ясьляў шлях ніяк не знайшоў.
4. Узрасло Дзіця Госпад Хрыстос Бог.
Праўды сьвет знайсьці Ён нам дапамог!

Учора зь вячора

1. Учора зь вячора (2 разы кожны радок)
Засьвяціла зора.
2. Зора засьвяціла
Сьвет узьвесяліла.
3. Сьвет узьвесяліўся.
Хрыстос нарадзіўся.
4. Хрыстова Раджэньне
Людзям на збаўленьне
5. Людзі прыбягайце,
Хрыста прывітайце.
6. Здаровы бывайце,
Нам каляду дайце.
7. Вясёлы сьвяткуйце,
Дайце, не шкадуйце.

Нова радасьць

1. Нова радасьць стала,
Яка не бывала:
Над вярцепам зорка ясна, (2 разы)
Сьветла засіяла.
2. Дзе Хрыстос радзіўся
Зь Дзевы ўцелясніўся.
Як чалавек пеленамі (2 разы)
Убога спавіўся.
3. І мы тож сьпявайма,
Хрыста праслаўляйма,
Нараджонага з Марыі (2 разы)
Пакорна ўпрашайма
4. Просім Цябе, Божа,
Просіма, як можам:
Дай нам ў небе жыцьцё шчасна, (2 разы)
На зямлі прыгожа

Неба і зямля

1. Неба і зямля (2 разы)
Радасна сьпяваюць.
Анёлы сьвету (2 разы)
Дзіва абвяшчаюць.
Прысьпеў:
Хрыстос нарадзіўся.
Бог аб’явіўся.
Анёлы сьпяваюць.
Пастушкі іграюць.
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
2. У Віфлееме (2 разы)
Вясёла навіна.
Чыстая дзева (2 разы)
Нарадзіла Сына.
Прысьпеў.
3. І мы Дзіцятку (2 разы)
Богу паклон дайма,
Хвала на ўзвышніх (2 разы)
Яму засьпявайма.
Прысьпеў.

Ціхая ноч

(муз. М.Ф. Грубэра, сл. Н. Арсеньневай)

1. Ціхая ноч, сьвятая ноч!
Усё сьпіць, сьніць даўно.
Толькі Маці Сьвятая усьцяж
Ціха ў ясьлях люляе Дзіця –
Сьпі Сыночак малы,
Люлі, люлі, сьпі.
2. А у гары ўсё гарыць
Серабром зорных крыг.
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Сьветлай песьняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.
3. Ціхая ноч, сьвятая ноч
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані.
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, сьвятую ноч! (2 разы).

 

Магутны Божа

(Муз.: М. Равенскі, сл: Н. Арсеньнева)

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

Болей навін