Япіскап Cяргей Хоміч: Бог пастаўляе цароў і Бог іх зрынае
Сяргей Хоміч заклікае чакаць і маліцца, спадзявацца на план Божы:
«Я не прыхільнік рэвалюцыйных ідэй, я не думаю, што мы можам сілай перамагчы большую сілу. Але Бог пастаўляе цароў і Бог іх зрынае. І калі Ён дапускае тое, што цяпер ёсць, — а Ён дапусціў, Ён папусціў у чымсьці наш народ, які адступае ад Бога, упадае ў нейкае паганства, у нейкае ідалапаклонства, — але ў Бога ёсць рычагі, як ён калісьці зрабіў з Навухаданосарам… Мы, вернікі, спадзяемся на Бога, працягваем жыць, радавацца жыццю, як бы цяжка і балюча часам ні было. І верым, што Бог яшчэ скажа сваё слова».
Паводле “Радыё Свабода”