Моладзь Галандыі патрабуе вызваліць апазіцыйных лідэраў у Беларусі
Моладзевыя арганізацыі розных партыяў Галандыі прынялі агульную заяву да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, у якой выказалі свой непакой сітуацыяй, якая зараз склалася ў Беларусі.
Да беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і Урада Рэспублікі Беларусь (копія спадарыні Алене Грыцэнцы, амбасадару Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрланды)
Мы, ніжэйпадпісаныя, перакананыя ў наступным:
Прэзідэнцкія выбары, якія адбываліся 19 снежня у Рэспубліцы Беларусь, былі праведзеныя ў напружанай атмасферы без належных свабоды слова і справядлівых выбарчых працэдураў.
У такой сітуацыі мы глыбока занепакоеныя весткай, што у час кампаніі многія лідэры апазіцыі цярпелі ціск, іх фізічны стан быў пастаўлены пад пагрозу, адразу пасля выбараў яны былі збітыя і захоплены беларускімі сакрэтнымі службамі. Сотні апазіцыйных палітыкаў, журналістаў і актывістаў былі збітыя і арыштаваныя падчас масавага мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Менску, дзе не менш за 40.000 пратэстоўцаў сабраліся, асуджаючы фальсіфікацыю выбараў. Пасля здзеклівых судоў за зачыненымі дзвярыма гэтым дэманстрантам прысудзілі штрафы і тэрміны турэмнага зняволення. Паводле дадзеных розных крыніцаў, сярод дэманстрантаў на плошчы Незалежнасці былі правакатары, якія наўмысна здзейснілі напад на будынак ўрада, дзеля апраўдання жорсткага ўмяшальніцтва паліцыі.
Прымаючы да увагі шматлікія выпадкі цялесных пашкоджанняў, арышты і знікненні лідэраў апазіцыі ў Беларусі, мы хацелі б выказаць нашу глыбокую заклапочанасць з нагоды дэмакратычнага ўзроўню выбарчага працэсу ў Беларусі і звярнуцца да
беларускіх ўладаў з запытам неадкладнага і безумоўнага вызвалення арыштаваных лідэраў і павагі ўсіх дэмакратычных нормаў і працэдураў.
PerspectieF, моладзь партыі ChristenUnie (Хрысціянскі саюз)
JOVD, моладзь партыі VVD (Народная партыя за свабоду і дэмакратыю)
Jonge Democraten, моладзь D66 (Дэмакраты 66)
CDJA, моладзь партыі CDA (Хрысціянска-дэмакратычны заклік)
Моладзевая арганізацыя SGP (Рэфармісцкая партыя)
Rood, моладзь SP (Сацялістычная партыя)
Jonge Socialisten, моладзі PvdA (Партыя працы)
Dwars, моладзі GroenLinks (Зялёныя-левыя)