Аднавіў працу сайт Віталя Рымашэўскага

28 снежня 2010 03:01  |  Навіны

Пасля некалькіх дзён бесперапынных дос-атакаў аднавіў працу сайт былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага rymasheuski.org.

Пра гэта паведаміў сакратар БХД Дзяніс Садоўскі:

“У спэцыялістаў па падтрымцы нашых сайтаў атрымалася спыніць атакі і поўнасцю аднавіць працу сайта rymasheuski.org. Таму цяпер усе нашыя прыхільнікі маюць магчымасць атрымліваць аператыўную інфармацыю пра дзейнасць БХД і ўсе навіны пра былога кандытата прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага, які ў цяперашні час зняволены ў СІЗО КДБ.”

 

Болей навін