Другі допыт Рымашэўскага ў КДБ і сустрэча з яго адвакатам (Абноўлена)

28 снежня 2010 10:16  |  Галоўныя навіны

У панядзелак адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага, падчас якога з ім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы. Экс-кандыдат у прэзідэнты ад БХД трымаецца мужна, цвёрда стаіць на сваёй пазіцыі, што акцыя была мірная і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб прадухіліць правакацыі, звязаныя зь біцьцём шкла ў доме ўрада.

 

Перадачу, якую ў сваякоў Рымашэўскага прынялі толькі ў канцы мінулага тыдня, ён атрымаў. Але Бібліі яму пакуль так і не далі, хаця на грошы для набыцця Бібліі былі пераведзеныя на яго турэмны рахунак.

 

Таксама стала вядома, што ў аўторак ў 9-30 раніцы павінны распачацца судовыя разгляды скаргаў адвакатаў усіх  затрыманых у КДБ, зьвязаных са змяненнем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Адвакат Рымашэўскага таксама падаў скаргу на зьмяненьне меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. Ён упэўнены, што падпіскі аб нявыездзе будзе цалкам дастаткова для працягнення расследавання.

Болей навін