У зняволенага Аляксея Шэіна нарадзіўся сын
Сёння ў 6 гадзінаў раніцы ў сустаршыні БХД Аляксея Шэіна, які зараз адбывае 12 сутак у ІЧУ на Акрэсціна за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, нарадзіўся сын. Гэта ўжо другое дзіця ў сям’і, першаму сынку Якубу 1,5 гады. Жонка Аляксея Наталля і малы адчуваюць сябе добра і чакаюць вяртання таты.
Сябры БХД віншуюць сям’ю з папаўненнем і жадаюць моцнага здароўя, дабраславення і як мага хутчэй быць разам!