Скарга аб меры стрымання разгледжаная: Рымашэўскі застаецца за кратамі
Як стала вядома, ужо сёння, у аўторак 28 снежня адбыўся разгляд скаргі адваката Віталя Рымашэўскага адносна на змянення яму меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. На фармальных падставах, быццам бы “з прычыны важнасці крымінальнай справы і існавання пагрозы, што Рымашэўскі можа ўцячы”, мера стрымання – утрыманне пад вартай – засталася без зменаў.
Аднак трэба заўважыць, што ў ноч з 29 на 30 снежня сканчаюцца 10 сутак з моманту затрымання, напрацягу якіх па законе павінна быць вылучанае афіцыйнае абвінавачванне. Такім чынам, альбо абвінавачванне будзе прад’яўленае і, адпаведна, ізноў паўстане пытанне пра меру стрымання, альбо, калі абвачванне не будзе прад’яўленае, Рымашэўскі як і іншыя затрыманыя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня, павінны быць выпушчаныя.
Разгляд іншых скаргаў кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асобаў і іншых зняволеных, што знаходзяцца ў СІЗА КДБ, адвакаты якіх падалі скаргі на змяненне ім меры стрымання, будуць разгледжаныя напрацягу сённяшняга і заўтрашняга дня.