Віталь Рымашэўскі выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе
Віталь Рымашэўскі першага студзеня быў выпушчаны з КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Ім была напісаная тлумачальная запіска на імя Лукашэнкі.
Нагадаем, што Віталь Рымашэўскі быў адзіным з лідэраў, які 19 снежня на плошчы Незалежнасці актыўна спрыняў правакатараў, што білі шкляныя дзверы ў Доме ўраду, і заклікаў народ не паддавацца на гэтыя правакацыі. Пра гэта сведчаць шматлікія фота- і відэаздымкі гэтых падзеяў.