Сёньня на волю выйдуць каля 150 чалавек, у тым ліку 5 сябраў БХД
3 студзеня на свабоду павінны выйсьці каля 150 чалавек, асуджаных за удзел у акцыях апазыцыі 19 сьнежня 2010, якія атрымалі 15 сутак арышту. У іх ліку сябры БХД Наталля Васілевіч, Іван Бядко і Барыс Кучынскі са Слоніма, Сяргей Васільеў з Мёраў. Таксама на волю павінен выйсьці сябра БХД і Маладога Фронту Алесь Кіркевіч з Гародні, які быў затрыманы 24 снежня за акцыю падтрымкі палітвязняў на Акрэсціна і асуджаны на 10 сутак арышту. А ўвечары 2 снежня ў Гомелі выйшаў на волю каардынатар кампаніі Віталя Рымашэўскага па Гомельшчыне Юры Клімовіч.
Абсалютна дакладных сьпісаў арыштаваных няма, але, паводле папярэдніх падліках, 103 з іх павінны быць вызваленыя з турмы ў Жодзіна, 28 чалавек выйдуць з спэцпрыёмніка на Акрэсьціна і 7 дзяўчат выйдуць з СІЗА Менскага раёну. З вопыту папярэдніх дзён сустрэчы палітвязняў, сустрэць іх будзе вельмі складана, бо дакладны час вызвалення замоўчваецца, а саміх зняволеных на аўтобусах і аўтазаках вывозяць у горад і выпускаюць у розных месцах.
Прычым такая практыка ўжываецца не толькі ў Менску. Так напрыклад, гомельскага каардынатара БХД Юрыя Клімовіча, асуджанага на 15 сутак арышту ў Гомелі, каб не дапусціць сустрэчы з сябрамі, якія сабраліся сустракаць яго ля ІЧУ, учора ўвечары вывезлі адтуль менш чым за гадзіну да вызвалення ў Цэнтральны РАУС Гомеля.
Таму праваабаронцы зьвяртаюцца па дапамогу да валанцёраў, каб ужо зраніцы дзяжурыць ля месцаў зняволення, адсочваць, куды вывозяць людзей і развозіць вызваленых па хатах. Тыя, хто жадае падтрымаць герояў ахвяраваннямі, могуць звяртацца па тэлефона +375-29-627-49-16 (Iрына).
Паводле “Радыё Свабода” і ўласнай інфармацы