Рымашэўскага выпусцілі з КДБ з рэчамі
Сёння каля 16 гадзінаў Віталь Рымашэўскі быў выпушчаны з будынка КДБ. Мера стрымання для яго, падпіска аб нявыездзе, не змененая. Зраніцы Рымашэўскі быў выкліканы ў КДБ быццам бы для допыту, але допыт так і не адбыўся. Яму толькі былі вернутыя рэчы, канфіскаваныя пры затрыманні.
Праз нашую прэс-службу Віталь Рымашэўскі выказвае шчырую ўдзячнасць ўсім, хто падтрымліваў увесь гэты час яго, Паўла Севярынца і ўсіх зняволеных людзей, а таксама просіць надалей актыўна падтрымліваць усіх, хто яшчэ застаецца за кратамі, бо адчуванне гэтай падтрымкі духоўна вельмі ўмацоўвае ўсіх палітвязняў.
Нагадаем, усе падрабязнасці вызвалення Рымашэўскага пад падпіску аб нявыездзе будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца ў аўторак 4 студзеня ў 11-00 у памяшканні ўправы БНФ (пр. Машэрава, 8).