Сустаршыню БХД Георгія Дзьмітрука дапыталі у КДБ
Каля трох гадзінаў цягнуўся допыт у Кобрынскім КДБ сустаршыні БХД Георгія Дзьмітрука. Учора супрацоўнікі міліцыі і мясцовага КДБ правялі ператрус у офісе палітыка і канфіскавалі кампутар.
Сёньня а 9-й раніцы Георгій Дзьмітрук быў дапытаны ў справе масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня. Спэцслужбы запатрабавалі ад яго падпіскі аб неразгалошваньні зьвестак пра ход допыту.