Наваградзкая актывістка БХД адмовілася ісьці на допыт у міліцыю
Участковаму міліцыянту Дар’я Бахар матывавала сваю адмову зьявіцца на допыт тым, што позва, якую ёй прынесьлі, была напісана з парушэньнямі беларускага заканадаўства. Сёньня ж на яе за гэта склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.
Дар’ю Бахар выклікалі сёньня ў міліцыю на 15-ю гадзіну. У позьве, зь яе словаў, прычына выкліку пазначаная не была. Актывістка думае, што гэта можа быць зьвязана зь пікетамі, якія ладзілі падчас выбарчай кампаніі актывісты штабу Віталя Рымашэўскага ў Наваградку.
Падобныя позвы сёньня атрымалі і іншыя сябры БХД у Наваградку, якія ўдзельнічалі ў перадвыбарчых пікетах. Ніхто зь іх у міліцыю не пайшоў, бо патрабаваньні праваахоўных органаў яны лічаць незаконнымі.