Сустрэча надзвычайнай Рады БХД
У суботу 8 студзеня адбылася сустрэча пашыранай надзвычайнай Рады аркамітэта партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, на якой былі абмеркаваныя наступствы падзеяў 19 снежня ў Менску і падведзеныя вынікі выбарчай кампаніі. Была прынятая адмысловая заява, тэкст якой будзе апублікаваны ў панядзелак.
Таксама на сустрэчы былі абмеркаваныя бліжэйшыя планы БХД, прынятае рашэнне сканцэнтравацца на захадах, накіраваных на вызваленне і спыненне крымінальнага пераследу лідэраў БХД Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца і іншых палітвязняў, а таксама на ўмацаванні шэрагаў партыі.