У магілёўскае КДБ выклікалі бабруйскага актывіста БХД

11 студзеня 2011 15:48  |  Навіны

Зраніцы ў аўторак 11 студзеня “на размову” ў магілёўскае КДБ па мабільным тэлефоне выклікалі бабруйскага актывіста БХД Яўгена Васьковіча, які ў гэты час знаходзіцца ў Магілёве на сесіі. Яўген пагадзіўся прыйсці, але перад сваім наведваннем КДБ папярэдне паведаміў пра выклік сябрам БХД у Бабруйску і журнілістам.

 
Відавочна, супрацоўнікам КДБ было вядома, што Васьковіч зараз знаходзіцца на навучанні ў  Магілёве, а не ў Бабруйску, дзе жыве і працуе ў недзяржаўнай газете “Бабруйскі кур’ер”. “Папераджальная размова” ў КДБ доўжылася амаль 2 гадзіны, затым Васьковіча адпусцілі ва ўніверсітэт на заняткі.

“Іх цікавіў мой удзел у Плошчы, прозвішчы тых, хто выступаў.  Я адказаў, што прозвішчаў не чуў”, – распавёў прэс-службе БХД Яўген Васьковіч. – “Сядзелі ўтрох, сур’ёзныя  такія, спрабавалі давесці, што Лукашэнка добры, а мне смешна было. У канцы прапанавалі падпісаць нешта кшталту пакаяння, што я надалей не буду ўдзельнічаць у супрацьзаконных акцыях, а я прымусіў іх пераправіць паперу, што і надалей збіраюся прыймаць удзел, але толькі ў мірных акцыях пратэсту.”

Нагадаем, што Яўген Васьковіч быў затрыманы на плошчы Незалежнасці ў Менску 19 снежня і асуджаны на 12 сутак, якія правёў у ізалятары на Акрэсціна, і быў вызвалены толькі 31 снежня.

Болей навін