Ірыну Губскую дапыталі ў КДБ
Сёння ў КДБ на допыт па справе Плошчы выклікалі рэгіянальную каардынатарку БХД Ірыну Губскую. Непасрэдна допыт цягнуўся каля 50 хвілінаў, але агулам у КДБ актывістка была каля 2 гадзінаў. З яе была ўзятая падпіска аб неразгалошванні таямніцаў следства.
Са словаў Губскай следчы быў вельмі напружаны, а яго пытанні датычыліся ня толькі падзеяў 19 снежня ў Менску, але і наагул дзейнасці БХД.