У Бабруйску КДБ правяло ператрус у Таісіі Кабанчук (Абноўлена)

15 студзеня 2011 11:18  |  Навіны

Сёння у бабруйскай кватэры каардынатаркі БХД па Магілёўскай вобласці Таісіі  Кабанчук супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Ён распачаўся ў каля 9 гадзінаў раніцы і адбываўся каля 3 гадзінаў. Пра гэта паведаміў сын Таісіі Карпаўны, які знаходзіўся ў кватэры і прысутнічаў пры ператрусе. Гаспадыні кватэры ў гэты час дома не было.

 

Ператус праводзілі 4 супрацоўніка з бабруйскага КДБ, кіраваў ім маёр Хомчанка Аляксандр Аляксандравіч. Ён прад’явіў пастанову і ператрус адбываецца ў межах узбуджанай крымінальнай справы, пры гэтым чамусьці згадвалі кампанію “Гавары Праўду”. У якасці панятых знайшлі 2 студэнтаў. У выніку былі канфіскаваныя ўлёткі за Віталя Рымашэўскага, СД-дыскі і нататнікі. 

Болей навін