За кулісамі адной фальшыўкі: пра спісы ўрадаў (Фота дакумантаў)

17 студзеня 2011 16:21  |  Галоўныя навіны

Сярод псэўдадакумантаў, быццам бы рассакрэчаных “СБ” у чарговай серыі сваіх паклёпніцкіх артыкулаў “За кулісамі адной змовы”, апынуўся спіс так званага “урада народнага выратавання”, які дзіўным чынам нагадвае спіс прапановаў для стварэння Альтэрнатыўнага урада, ініцыяванага БХД улетку 2010 года. БХД заяўляе, што гэта поўная  фальшыўка.

 

Сустаршыня БХД, экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі прэс-службе БХД наконт гэтых двух урадаў распавёў наступнае: “Ініцыятыва стварэння альтэрнатыўнага ўрада была прапанаваная БХД улетку 2010 года з мэтай кансалідаваць беларускую эліту для выпрацоўкі альтэрнатыўных заканадаўчых прапановаў у розных ганінах жыцця грамадства, якія  маглі б распаўсюджвацца адкрыта і выкарыстоўвацца ў тым ліку дзеючымі ўладамі. А ініцыятыва стварэння ўрада народнага выратавання, якая прагучала на Плошчы-2010, ніяк не звязаная з альтэрнатыўным урадам, і паралелі, праведзеныя ў СБ і БТ – хлусня. Той, хто зьвязаў гэтыя две ініцыятывы, альбо неадэктватны, альбо мае здольнасці пісьменьніка-фантаста.”

Пра ініцыятыву стварэння ўрада народнага выратаваньня сам Рымашэўскі пачуў толькі на Плошчы. 

“Увогуле, альтэрнатыўны ўрад – звычайная практыка ў дэмакратычных краінах. У Вялікабрытаніі, напрыклад, апазіцыйны урад фінансуецца правячай партыяй. Яго функцыя – распрацоўка альтэрнатыўных законаў і прапановаў. І ідэя стварэння альтэрнатыўнага ўрада не мела на ўвазе нічога іншага. Калі ўлада будзе баяцца падобных ініцыятываў, ёй трэба баяцца ўласнага ценю” – зазначыў Рымашэўскі. 

Дарэчы, пра тое, што спіс прапановаў для Альтэрнатыўнага ўраду быў агучаны яшчэ ўлетку 2010 года, ведаюць і ў “Советской Белорусии”. 18 чэрвеня, на наступны дзень пасля правядзення паседжання аргкамітэта па стварэнні Альтэрнатыўнага ўрада, дзе і былі агучаныя папярэднія прапановы БХД для такога ўрада, СБ апублікавала традыцыйна з’едлівы ў дачыненні да ўсіх ініцытываў апазіцыі артыкул “Мары і гукі” з рэфлексіямі на гэты конт.

Несапраўднасць дакумента, надрукаванага ў СБ, даказвае ня толькі тое, што ў спіс Саўбеліі ўключаны  прафесар Іван Нікітчанка, які трагічна загінуў у лістападзе 2010 года, але і безліч памылак у прозвішчах іншых людзей. Напрыклад прафесар Юры Бандажэўскі ператварыўся ў БаньжэўскагаАндрэй Вітушка – у Вітушу, юрыст і праваабаронца Дзіна Шаўцова – у Шаўцыву, паэтка Галіна Каржанеўская ў нейкага Каржанеўскага, старшыня ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская – у Макоўскага,  Аўтуховіч – у Аўтоховіча і г. д.

Сайт газеты “Наша Ніва” выказаў меркаванне, што варыянт спісу альтэрнатыўнага ўраду быў знойдзены пры ператрусе ў офісе БХД, а ва “урад народнага выратавання” ён мог ператварыцца шляхам наўмысна выкананага калажу, заменай шапкі. Але шматлікія памыкі і іншы шрыфт даюць падставу меркаваць, што гэты спіс быў надрукаваны “на слых” з незаконна падслуханых КДБ размоваў лідэраў БХД. 

 

Зрэшты прапануем вам параўнаць гэтыя спісы самім.

 

 

За кулісамі адной фальшыўкі: пра спісы ўрадаў (Фота дакумантаў)

 

 

За кулісамі адной фальшыўкі: пра спісы ўрадаў (Фота дакумантаў)

Болей навін